Перайсці да зместу

Ірына Аляксандраўна Еўса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Аляксандраўна Еўса
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1956(1956-10-15) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, перакладчыца, пісьменніца
Гады творчасці з 1976
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Ірына Аляксандраўна Еўса (укр.: Ірина Олександрівна Євса; 15 кастрычніка 1956, Харкаў) — украінская паэтка, перакладчыца (піша на рускай мове).

Нарадзілася 15 кастрычніка 1956 года ў Харкаве ў сям’і ваеннага. Вучылася на філалагічным факультэце Харкаўскага ўніверсітэта. У 1981 годзе скончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Жыве ў Харкаве.

Працавала ў Кніжнай палаце Украіны (1981—1986), камерцыйнай фірме «Апіс» (з 1988). Была сурэдактарам літаратурнага часопіса «Бурсацкий спуск» (з 1992).

Член Саюза пісьменнікаў Украіны (з 1978), Саюза пісьменнікаў СССР (з 1979), Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны (з 1993), Сусветнага ПЭН-клуба.

Друкавалася ў альманаху «Стрелец», «Анталогіі рускіх паэтаў Украіны», расійскіх і ўкраінскіх літаратурных часопісах «Литературная учёба», «Радуга», «©оюз Писателей», «Византийский ангел», «Соты», «Крещатик», «Дружба», «Бурсацкий спуск», «Подъём».

Перакладала вершы Сапфо, «Залатыя вершы» Піфагора, рубаі Амара Хаяма, «Песню песень», творы ўкраінскіх, польскіх, армянскіх паэтаў. Вершы Ірыны Еўсы перакладаліся на азербайджанскую, армянскую, грузінскую, літоўскую, сербскую і ўкраінскую мовы.

Укладальнік (сумесна з Андрэем Дзмітрыевым і Станіславам Мінаковым) анталогіі сучасных рускіх паэтаў Украіны «Дзікае Поле. Вершы рускіх паэтаў Украіны канца XX стагоддзя» (2000).

Паэтычныя зборнікі
  • Евса И. А. Отзвук. — Харьков, 1976.
  • Евса И. А. Дыхание. — Харьков, 1978.
  • Евса И. А. Август. — К. : Радянський письменник, 1985.
  • Евса И. А. Сад. — Харьков : Прапор, 1986.
  • Евса И. А. День седьмой. — К. : Радянський письменник, 1986.
  • Евса И. А. Изгнание из рая. — Харьков : Основа, 1995.
  • Евса И. А. Наверное, снилось… — Харьков ; Париж ; Москва ; Нью-Йорк : Третья волна, 1999.
  • Евса И. А. Лодка на фаянсе. — Харьков : Крок, 2000.
  • Прэмія Міжнароднага фонда памяці Барыса Чычыбабіна (Кіеў, 2000)
  • Прэмія фестываля «Культурны герой XXI стагоддзя» (Кіеў, 2002).
  • Прэмія «Народнае прызнанне» (Харкаў, 2004).
  • Прэмія часопіса «Звезда» (Санкт-Пецярбург, 2008)[1].
  • Руская прэмія (2015) за зборнік вершаў «Паўднёва-Усход»[2].
  • Міжнародная Валошынскай прэмія за кнігу «Паўднёва-ўсход» (Кактэбель, 2016)[3].

Зноскі

  • Касымов, Александр. Владимир Гандельсман. Цапля; Ирина Евса. Наверное, снилось…; Иосиф Гальперин. Щепоть // Знамя. — 2000. — № 9.
  • Иванова, Екатерина. Свет как опасность // Вопросы литературы. — 2012. — № 6.
  • Невзглядова, Елена. Три поэта // Звезда. — 2009. — № 1.
  • Гарбер, Марина. Журнальный ряд // Интерпоэзия. — 2016. — № 1.